Cтихи про любовь, без картинок, короткие и не очень, современные и стилизации, но все про счастливую)) Качайте на здоровье — все бесплатно пока:)
Апр
28
Разместил idridze в 28 Апрель 2006
ну вось напрыклад задам пытанне.
ці есць у вас ровар?
а акуляры для падводнага плавання?
ровар і ачкі — галоўныя артэфакты ў нашай будучай сумеснай справе. так што без усякіх жартаў.
яны, так бы мовіць, з'яўляюцца першапрычынным аб'ядноўваючым элементам.
базавымі каштоўнасцямі яднання.
індульгенцыямі вытворцам малочнай кіслаты і водкупам старасці.
зараз аб тым, што я ужо ўмею.
умею пісаць, чытаць, гаварыць і разумець на розных мовах. складаць літары ў словы, з якіх атрымоўваецца сэнс і «тэксты з аб'ёмам». назіраць за тэндэнцыямі развіцця і планаваць наступствы. стымуляваць рознымі спосабамі і атрымоўваць наўзамен. аддаваць (амаль) усё, што захочацца з наяўнасці. не надаваць значэння шматлікаму і надаваць значэнне ўсяму. прачынацца ў патрэбны час у патрэбным месцы. кіраваць людзьмі. падпарадкоўвацца без смутку ў сэрцы. прыводзіць прыклады, сватаць аналогіі, прымушаць кавак пералятаць з месца на месца, забіваць цвікі, маляваць ручкамі, здымаць на мушку, засякаць час, плаваць без ачкоў, ныраць, вынырваць, выкарыстоўваць тэхніку для дапамогі ва ўборцы снега, гадаваць дрэвы. спіс вялікі, усяго не запомніш.
а планы будую. усё роўна трэба па-новаму ўсяму вучыцца, чорт!
Апр
27
Разместил idridze в 27 Апрель 2006

Апр
27
Разместил idridze в 27 Апрель 2006

пешаходныя вокны

саступі дарогу

дахі для інвалідаў

дзюра, труба, цагліна ў плоце

дзяўчынкі ў розныя бакі
Апр
27
Разместил idridze в 27 Апрель 2006

Картка на памяць дарагому сябру Мікалаю. Гэта значыць майму дзеду.
(Там яшчэ з адваротнага боку подпіс цікавы быў, пазней абнаўлю:)
Апр
26
Разместил idridze в 26 Апрель 2006

хтосьці з далёкіх сваякоў накшталт дзядзькі мамінай цёткі ці наадварот :)
Вир зинд геборн дас мерхен сделать былью,
Преодолеть ди шпере унд ди вайт
Вернунфт нам дал стальные флюгельхенде,
А вместо херца — аузенбордмотор!
Апр
26
Разместил idridze в 26 Апрель 2006

мая бабуля — маладая вучыцелка ў Заходняй Беларусі, ~1946 год.

ізноў яна гадоў праз 15-20, ужо дырэктар школы.

мая маці на танцах у гэтай самай школе, яшчэ гадоў праз 10.
звярніце ўвагу, як выразна і роўна стаяць ногі ва ўсіх дзяўчынак і як хітра і загадкава хмыліцца ленін у кутку :)
Апр
25
трохі пакапаўся ў старым сямейным фота архіве. таму чакайце ад мяне ў бліжэйшы час старых сямейных фота матэрыялаў, тыпу такіх:

падобны, так?:)