Чудесный Дзен!

Литературные фотоклизмы. Cучбелліт. Авторский проект И.В. Идридзе

Литературный архив рубрики "Вершы па-беларуску"

Стихотворные рифмы па-беларуску. Бо я ж беларус…


Мар

23

узгадваеш іх узоры (life’s a blur)

Разместил в 23 Март 2010

я іду і дышу
а калі не дышу, дык гэта не я

я жыву і гляджу
ты глядзі, і пабачыш таксама пасля

ты глядзі як скачуць голубі з неба ўніз
ты глядзі на карніз

ты глядзі як сонца з’ядналася з выспай
і зоркі як дробкі высыпалі

ты глядзі як голубі дробкі ўнізе дзяўбуць
і дыхай як-небудзь

ты глядзі як белага каліва знікае ў вадзе
і дождж стаіць і не йдзе Читать далее »

Комментарии отключены

Авг

10

Дзень успамінаў

Разместил в 10 Август 2009

У сэрцы вялікай Літвы
Засталіся адныя руіны
Былыя дачкі і сыны
Лятуць ў святло аўтаспынам

І ў промнях ім сон-уладар
Раздорвае гонар і ласку
Ды ў хаце даўно гармідар
Ды швэндаюць чэрці па казках

Ды коўзае тля па вачах
Ды ногі пакрыты лясамі
Ды ў куфлях павысах увесь мёд
Ды й куфлі пабіліся самі

Ды спяць мурашы на шляхах
Ды гнёзды зязюлі зрабілі
Дзе былі і дзверы, і дах
Дзе пелі калісьці і жылі

А зараз куку ды гыгы
Ўпотай багацці здабыты
І кажа свядомы літвін:
Пусты мех, ды золатам шыты!..

***

Постовой:
…А разве вы не знали, что фото эпиляция — это не услуга для фотографов, а удаление волос навсегда? Странно :)

Июн

18

смех прыгоннага права

Разместил в 18 Июнь 2008

песня майго старага сябра, перакалаў на беларускую.

спрытнае сонца незалежна ўзнікла ў памеранчавым сьвеце
ці хіба я ніць, з якой плятуць свае спрытныя сеці
тлустым часам на шыі, і л’еца атрута
з усіх тэлевізараў свет прыгоннага кута

сёй-той, нарадзіўшыся вольным — гэта ведае і ў гэтым існуе.
а я пэўна сляпы, страціў зрок, я ня бачу, дзе хлусяць, хто праўду шануе.
акцер авангарда фальшыва блюзнуе — брава!
i з усіх тэлевізараў — жарт прыгоннага права

дроб нараджаецца дроб’ю
з кожным пазнаннем памнажаецца смуткам
цень розуму
на світанку сыйдзеш
на світанку сыйдзеш
калі прымеш зіму

ў прыцемку я — цішынёй і пустэчай незалежна рады,
ды вiдзьма я гад, а нявідзьма тым больш усё гада.
ўперад нагамі уздоўж па жыццю — поле бою няварта,
дзе з усіх тэлевізараў марш прыгоннага ката

дзе спрытнае сонца незалежна зьнікла ў памеранчавым колеры,
дзе бачыш як аптымістычна п’юць твае галечныя дзеці дый школяры
карысна-грамадскі раб на месцы геракла
дзе з усіх тэлевізараў густ прыгонных спэктакляў

дроб нараджаецца дроб’ю
з кожным пазнаннем памнажаецца смуткам
цень розуму
на світанку сыйдзеш
на світанку сыйдзеш
калі прыме зіма
на світанку сыйдзеш
калі прымеш зіму
на світанку сыйдзеш
калі прыйдзе зіма

Июн

10

і сыйду

Разместил в 10 Июнь 2007

…вось пакрыўджуся і ў спячку сыйду на паўгода!
не ўбачыш тады жар-птушак, што ляцяць з-пад сандаляў,
не ўбачыш ззяння паўночнага ў маіх вачах,
а будзеш сядзець у інтэрнэце і тарашчыцца ва фрэндстужку.

прыйдзеш зранку у сябе, выйдзеш на працу з водпуску,
сустрэнеш зялёных чалавечкаў на плошчы, паабедаеш псеўда-бульбаю,
пасмажышся на сонцы ў акулярах, маўляў, хачу быць місскай і ўсё тут.
а я ўжо сплю! і хто прыгатуе табе кактэйль молатава на вячэру?

[rus] Читать далее »

Июн

02

пробки

Разместил в 02 Июнь 2007

надоело дышать. «надышали тут!» — но промолчал.
в душе, как говорится, воздуха хватает.
заприте ворота, как говорится, ну куда им вести еще -
в небо дорога одна.

я очень люблю кисель.

- а что у вас в сумке?
- не помню.
- у вас там кукла.
- приятного использования.

или вчера вот — взошли в кукурузничек
и едем по взлетной.
крокодил домой с работы пришел, понял, что делать нечего

- почему не летим? — спрашивает у черепахи.
- пробки, — говорит, — на часы посмотри.

в сутках теперь по пять световых
страшно жаль стратосферы — в ней так много сгорает алмазов
и тут как выскочит метель из него
и как давай по городу мести!
пиздец ктулху.
замерз.

- да оживет!
- еще бы! все оживает, но этого мало.

[bel] Читать далее »

Июн

02

супер момант

Разместил в 02 Июнь 2007

а столь трасецца.
у гэты час зямля паехала ў госці
ну выпіла там трохі як заведзена
танчыла гапак з белым буслікам
жыццё замерла

take me to bed, просіць белы бусел
але гучыць іншы аргазм у яго галаве
і зямля сыходзіць з-пад ног яго
узляцеў

на п'яную галаву кім толькі не станеш
ах спадніцы падол у ружовую кветачку ў вачах мітусіцца
вось ён супер-клей «Момант ісціны», вось ён, памацай
супер момант

пакрывіўся танцор — яго палачкай падпіраюць
што ж вы робіце, людзі, яму ж на працу зранку!
глядзіць бусел на ўсіх з вышыні й чытае думкі
запісвае ў нататнічак

у буслоў ёсць нататнічкі, вы хіба не ведалі
інакш навошта ж ім такія доўгія дзюбы?

[rus] Читать далее »

Апр

15

сонца, мяне з'елі

Разместил в 15 Апрель 2007

«тут космасу няма» (с) дырэктар катка

сонца мяне з'ела і косткамі плюецца
comment ca va, котка, з'ядуць і цябе мышы
месяц побач ходзіць й ваду каламуціць
сонца, мяне з'елі! але ж я дыхаю…

пешчу свае мары, праполваю кактусы
гарбата плавае і расквітае ў кружцы
ў яе хапае божых прызначэнняў
асабліва прыемна, калі яго кружка празрыстая

…і я вярнуся дамоў
на стале альбо пад сталом,
але як мага хутчэй!..

Все права защищены © 2011 Чудесный Дзен!