Современная проза собственного сочинения па-беларуску. Бо я ж беларус… Cучбелліт…
Авг
19
Разместил idridze в 19 Август 2008
Нутраная яранга сваім убраннем дзівіла неусушаннага спадарожніка. Так што ў яго не было альтэрнатывы не зайсці ў яе — гэтак бывае.
Там стаяла котка па імі коніка, супавы набор і іншыя аксэсуары, неабходныя для. Існаванне ярангі вызначалася быццём яе карыстальніка, ці ня так? Як толькі ён выходзіў на лінію, яранга аддавалася прыпадабленню чароўнай сутнасці з сустрэчнымі. З кожным стрэтым тварам аддавалася, з кожным не стрэтым творцам аддавалася.
Там сядзела мышка па імі котыка, кластэр ды іншыя аксэсуары, не абыходжаныя па-за. Сон ярангі парушаўся толькі плынню яе ж думак, ці ня так? Як толькі думкі выходзілі на фінішную перпэндыкулярную, яранга ўяўляла сябе гіппаппаттаммам, або, скажам, фунікулёрам. А ў падоўжным разрэзе дык і наогул страх думаць, што яна думала аб усім. Читать далее »
Апр
01
Разместил idridze в 01 Апрель 2008
ну тут прыйшоў ён да пастуха і кажа — глядзі якая будка ў мяне, сабака, усім будкам будка і гнозіс.
- што ты, — адказвае пастух, — мне даўно ўжо здаецца, што ніякая гэта не будка, а таблетка. і матылі зусім не матылі, а рыбы. і арэлі зусім не арэлі, а дырыжабль. і малпы скачуць у стэпы па ярах. а на вялікім экране ў небе зорачкі боты шыюць.
так адказаў пастуху пастух і замер, чакая адказу. пастух замёр ад нечаканасці і замер у чаканні нябесных ботаў. пастух звярнуўся да неба пра сябе і замер. унізе нешта варушылася. «мусіць, трава», — падумаў пастух, і замер. у будцы забрахала пра сябе сабака. на даху бязгучна замаячыў сакавіцкі кот. у галаве кракадзіла нястомна круцілася думка: «а мо кантузіць?»…
***
[rus]
а если контузия? Читать далее »
Янв
21
Разместил idridze в 21 Январь 2004
Глядзi, глядзi на свет. Глядзi, любы хлопча, на свет. Глядзi. Глядзi. Неба над табою. Шмат. Шмат неба. Сiняга-сiняга неба. Аблокi плывуць, як караблi. Нясуць, нясуць душу над зямлёю. Нясуць. Зямля унiзе вялiкая. Зямля унiзе цеплая. Зямля унiзе добрая. I неба над зямлёй вялiкае. I неба над зямлёй добрае. I аблокi мiж небам i зямлёй. Ты – у аблоках, аблокi – у табе. Сiняе-сiняе неба, белыя-белыя аблокi, чыстая-чыстая зямля. Нельга не быць шчаслiвым. Нельга. Нельга. Паглядзi, пераканайся, што ты шчаслiвы.