Калі я гляну ў аконца,
Канешне, я пабачу сонца,
Канешне, хмары я ўбачу,
Канешне, бога не ўбачу.
Звані званчэй!
Глядзі на гэты свет лягчэй.
У вырай трэба ўжо збірацца,
Але зіма не мае рацыі.
Глядзі, глядзі –
У небе зорачка ляціць,
Ляці за ёй і усьміхайся,
І зноўку будзеш ты герой!
Калі я гляну ў аконца,
Ўбачу там сваю дачочку,
Ўбачу сонца на далонях,
Ўбачу снег на яе скронях…
Эй, птушаня!
Глядзі, ўверсе гэта я!
Глядзі, ўверсе гэта тата,
Глядзі, ўверсе гэта мама,
Глядзі хутчэй!
Ды не хавай сваіх вачэй!
Тады раскажаш сваім унукам,
Што дзед быў птушкай, а не брукам,
Як зіхацеў,
Пабачыў тое, што хацеў…
Тады прабачыш, што пабачыў
І паляцеў.
Калі я гляну ў аконца,
Канешне, я пабачу сонца,
Канешне, я пабачу хмары,
Канешне бога я ўбачу.
Глядзі хутчэй!
Ды не хавай сваіх вачэй.
У вырай трэба ўжо збірацца,
Ляцець, свяціць і не злавацца.
Глядзі, глядзі,
Ў небе птушачка ляціць!
Ляці за ёй,
І зноўку будзеш ты герой.