мой родны кут, на твой успамін

затрымаўся на лішні дзень у мінску, перапісаў 700 новых мб беларускае музыкі і некалькі добрых анімэ, шэсць гадзін тросся ў цягніку разам са студэнтамі і іхнымі прадказальнымі думкамі, бо мяккіх квіткоў не было, з'еў чатыры бутэрброда з вяндлінай, прачытаў усім аіфам наліха паў кнігі арлова, у які раз злавіў таксі, зацягнуў торбу на чацвёрты паверх, пад'еў марскую капусту, паглядзеў фоткі ад , павыдаляў фоткі з , які назваў мой фотаапарат лайном, праверыў колькасць фрэндоў, уключыў deadmarsh, страціў густ, згубіў імпэт…

пакуль усё, до відзеньня, таварышы рыцары і дамы на анты-гарошынах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.