Продкі прыйдуць не ў Масленіцу,
Не на Радаўніцу, не на Дзяды —
Калі іх паклічаш раніцай,
Тады яны прыйдуць сюды,
Тады яны будуць побач
Кляновым лістком ляцець,
Любіць цябе поглядам птушкі
І хвалямі зіхацець,
І дзеткам раскажуць казкі,
І ў бэз зачаруюць сны,
Махнуць з пяшчотай і ласкай
Рукамі табе з пустаты.
І скажуць: дабранач, мілая,
Мы побач заўжды з табой.
Хутчэй карыстайся сілаю.
Ты зорка — дык будзь сабой!
***
[ру]
Предки придут не на Масленицу, Читать далее Восеньскія Дзяды