супер момант

а столь трасецца.
у гэты час зямля паехала ў госці
ну выпіла там трохі як заведзена
танчыла гапак з белым буслікам
жыццё замерла

take me to bed, просіць белы бусел
але гучыць іншы аргазм у яго галаве
і зямля сыходзіць з-пад ног яго
узляцеў

на п'яную галаву кім толькі не станеш
ах спадніцы падол у ружовую кветачку ў вачах мітусіцца
вось ён супер-клей «Момант ісціны», вось ён, памацай
супер момант

пакрывіўся танцор — яго палачкай падпіраюць
што ж вы робіце, людзі, яму ж на працу зранку!
глядзіць бусел на ўсіх з вышыні й чытае думкі
запісвае ў нататнічак

у буслоў ёсць нататнічкі, вы хіба не ведалі
інакш навошта ж ім такія доўгія дзюбы?

[rus] Читать далее супер момант