У сэрцы вялікай Літвы
Засталіся адныя руіны
Былыя дачкі і сыны
Лятуць ў святло аўтаспынам
І ў промнях ім сон-уладар
Раздорвае гонар і ласку
Ды ў хаце даўно гармідар
Ды швэндаюць чэрці па казках
Ды коўзае тля па вачах
Ды ногі пакрыты лясамі
Ды ў куфлях павысах увесь мёд
Ды й куфлі пабіліся самі
Ды спяць мурашы на шляхах
Ды гнёзды зязюлі зрабілі
Дзе былі і дзверы, і дах
Дзе пелі калісьці і жылі
А зараз куку ды гыгы
Ўпотай багацці здабыты
І кажа свядомы літвін:
Пусты мех, ды золатам шыты!..
…А разве вы не знали, что фото эпиляция — это не услуга для фотографов, а удаление волос навсегда? Странно :)