…вось пакрыўджуся і ў спячку сыйду на паўгода!
не ўбачыш тады жар-птушак, што ляцяць з-пад сандаляў,
не ўбачыш ззяння паўночнага ў маіх вачах,
а будзеш сядзець у інтэрнэце і тарашчыцца ва фрэндстужку.
прыйдзеш зранку у сябе, выйдзеш на працу з водпуску,
сустрэнеш зялёных чалавечкаў на плошчы, паабедаеш псеўда-бульбаю,
пасмажышся на сонцы ў акулярах, маўляў, хачу быць місскай і ўсё тут.
а я ўжо сплю! і хто прыгатуе табе кактэйль молатава на вячэру?
[rus] Читать далее і сыйду