зіма цярпліва чакае
стаілася за тым вуглом
газ адлічвае свабоду ў іншы бок
па лабавым шкле коцяцца слёзы
хачу ўбачыць яе мастацтва
але мусіць усё гэта пастка
счапленне замірае ў грудзі ненадоўга і пстрыкае
у лабавое шкло цэляць самалёты
а цікава, што будзе далей —
пустэльня альбо шпакоўня
тормаз спыняе час па-свойму
аб лабавое шкло
разбіваюцца касманаўты