так

Зноў чаргуюцца словы спеваў, малiтваў, вершаў.
Побач «Магутны Божа» i «Паветраны шар»
Побач «Радзiму, Свабоду…», заклiк да долi лепшай,
Побач «мы пераможам!», сябра ўсмешлiвы твар.
На падыходах воўкi прагнуць дармовай ежы,
А за звычайную коўдру можна за краты ўраз.
I сакавiк завейны больш падобны на снежань…
Хiба больш вартых грэе танна куплены газ…
Неадчэпныя чуткi – побач вайскоўцы, танкi.
I бадзёра «ўсё добра» мацi не дорыць сны.
Без лiхтароў на Плошчы – кожны крышачку Данка.
Ранiцы б дачакацца. Ранiцы i вясны!

(с) miafk

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.