дзякуючы таццяне, памятайце пра колы

Хацеў паспець пагладзіць авечак супраць воўны. Пакланіцца дрэву, закрэсліць папярэдняе слова, абагнаць афрыканца, апусташыць патранаш, адмовіцца ад свабоды слова, пайсці за сланамі, перамясціць наступнае слова, прыбраць скелеты, зрабіць замеры, перайсці на ты (але без усякіх ваенных дзеянняў), укараніць у свядомасць падсвядомасць, перастаць слухаць музыку, перастаць крочыць за рытмам, стаць передам да леса, а да сябе – перадам, стаць пасрэднікам (але не перадавіком), iзноў спусціцца ў забой, запіць апельсінавым сокам, заваліць на ложак, распісацца ў заможнасці (было б перад кім), сарваць загс, банк, іншыя абставіны, словам, перавыбраць, пажывіцца з выбара, з’ехаць у Тыбет (а больш і няма куды), аддаць даніну татарам (каб яны радаваліся), закрыць могілкі, выпусціць хларафіл на волю, вызначыць месца ўсім інфузорыям-туфелькам, заснаваць ордэн імя, выправіць закон прыцяжэння, прыручыць туфельку, прыструніць смычок, адкрыць рот (ізноў), перамяшчацца ўперад у часе. Многія пытаюць, хто я такі, госпадзі, што я раблю, як ты будзеш з гэтым жыць? Няўжо ты не разумееш, што так нельга! Ты зусім нас не любіш. Хто мы для цябе? Навошта? Ты думаеш, у цябе ўсё атрымаецца, у цябе ўсё наперадзе, у цябе…
У цябе ўсё? – я закрываю вочы. – Гэта вось як добра, паказваю я, як. – Таму што нельга верыць усяму, што табе казалі ў трэцім калене. Нават і ў другім, крыху падумаўшы, дадаю.
Вярнуць кавалачак ад мінулага? Як банальна. Захоўваць традыцыі? Абавязкова. Ха-ха. У 1925 годзе пад трамваем пацярпела 200 чалавек. Памятайце пра колы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.