Невялічкія, але цікавыя нататкі ад nutranyburatina з нагоды шаленага свята ў Наваградке: раю чытаць тутака. Плюс міні-справаздача на расейскай аб жыцці ў намётавым лагеры и пра буслоў ад lj user 4erkas.
На Радые Свабода навіна: У Наваградку пачаўся сярэднявечны фэст «Наваградзкі замак». Дарэчы, цытата адтуль: «нягледзячы на тое, што сярэднявечны фэст адбываецца ўжо чацьвёрты раз, яго і надалей ігнаруе высокае начальства зь Менску. Ніводнага разу не прысутнічаў тут нават міністар культуры». Мабыць, гэта тлумачыць тое, што атмасфера на фэсце ўсёткі не пафасная, што столькі людзей са значкамі За свабоду і ў бел-чырвона-белых суколках прасочваюцца скрозь натоўп, што «электарат» усёткі губляецца на фоне народа і сярэднявечных панкаў :)
Наконт сцягаў таксама інфа цікавая: Віктара Івашкевіча затрымалі на Замкавай гары — ён размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Радые Свабода піша, што ў міліцыі ў яго сканфіскавалі 15 сьцягоў. Праўда, зь яго ж слоў, усяго было раздадзена моладзі больш за 50 сьцягоў і яны па чарзе то ў адным, то ў другім месцы пачыналі лунаць на Замкавай гары ў той час, калі войска Тэўтонскага ордэну штурмавала Наваградзкі замак (інсцэніроўка падзей 1394 года). Віктар Івашкевіч заявіў у міліцыі, што гэта ён арганізатар гэтае акцыі. Таму пратакол склалі толькі на яго (усяго затрымалі 15 чалавек), потым адпусьцілі. Дарэчы,
І на старонке Мілінкевіча навіна есць: Актывісты кампаніі “За свабоду” нарабілі шуму на Фэсце ў Наваградку. Пішуць, што сярод затрыманых за сцягі часам апыналіся і рыцары – удзельнікі Фэсту, а да акцыі далучыліся мясцовыя жыхары. Прыкладна ў 16:00 некалькі бел-чырвона-белых сцягоў былі ўзнятыя з вокнаў і дахаў будынкаў у цэнтры горада.
Жыве Беларусь, карацей :)
Заўтра выкладу яшчэ трохі фотак. Читать далее Яшчэ трохі літар пра Наваградак