Яшчэ трохі літар пра Наваградак

Невялічкія, але цікавыя нататкі ад nutranyburatina з нагоды шаленага свята ў Наваградке: раю чытаць тутака. Плюс міні-справаздача на расейскай аб жыцці ў намётавым лагеры и пра буслоў ад lj user 4erkas.

На Радые Свабода навіна: У Наваградку пачаўся сярэднявечны фэст «Наваградзкі замак». Дарэчы, цытата адтуль: «нягледзячы на тое, што сярэднявечны фэст адбываецца ўжо чацьвёрты раз, яго і надалей ігнаруе высокае начальства зь Менску. Ніводнага разу не прысутнічаў тут нават міністар культуры». Мабыць, гэта тлумачыць тое, што атмасфера на фэсце ўсёткі не пафасная, што столькі людзей са значкамі За свабоду і ў бел-чырвона-белых суколках прасочваюцца скрозь натоўп, што «электарат» усёткі губляецца на фоне народа і сярэднявечных панкаў :)

Наконт сцягаў таксама інфа цікавая: Віктара Івашкевіча затрымалі на Замкавай гары — ён размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Радые Свабода піша, што ў міліцыі ў яго сканфіскавалі 15 сьцягоў. Праўда, зь яго ж слоў, усяго было раздадзена моладзі больш за 50 сьцягоў і яны па чарзе то ў адным, то ў другім месцы пачыналі лунаць на Замкавай гары ў той час, калі войска Тэўтонскага ордэну штурмавала Наваградзкі замак (інсцэніроўка падзей 1394 года). Віктар Івашкевіч заявіў у міліцыі, што гэта ён арганізатар гэтае акцыі. Таму пратакол склалі толькі на яго (усяго затрымалі 15 чалавек), потым адпусьцілі. Дарэчы, пісаў аб вялікім сцягавым флэшмобе яшчэ 22 чэрвеня:)

І на старонке Мілінкевіча навіна есць: Актывісты кампаніі “За свабоду” нарабілі шуму на Фэсце ў Наваградку. Пішуць, што сярод затрыманых за сцягі часам апыналіся і рыцары – удзельнікі Фэсту, а да акцыі далучыліся мясцовыя жыхары. Прыкладна ў 16:00 некалькі бел-чырвона-белых сцягоў былі ўзнятыя з вокнаў і дахаў будынкаў у цэнтры горада.

Жыве Беларусь, карацей :)


Заўтра выкладу яшчэ трохі фотак.

[rus]
Небольшие, но интересные заметки nutranyburatina по поводу фэста в Новогрудке: советую читать здесь. Плюс мини-отчет об аистах и жизни в палаточном лагере от .

На Радые Свабода новость: В Новогрудке начался средневековый фестиваль «Наваградзкі замок»

Кстати, цитата оттуда: «несмотря на то, что средневековый фестиваль происходит уже в четвертый раз, его и впредь игнорирует высокое начальство из Минску. Ни разу не присутствовал здесь даже министр культуры». Пожалуй, это объясняет то, что атмосфера на фестивале все-таки не пафосная, что столько людей со значками «За свободу» и в бело-красно-белых майках просачиваются сквозь толпу, что «электорат» все-таки теряется на фоне народа и средневековых панков :)

Насчет флагов также инфа интересная: Виктора Ивашкевича задержали на Замковой горе — он размахивал бел-красно-белым флагом. Радые Свабода пишет, что в милиции у него конфисковали 15 флагов. Правда, с его же слов, всего было роздано молодежи более чем 50 флагов и они поочередно то в одном, то в втором месте начинали реять на Замковой горе в то время, когда армия Тевтонского ордена штурмовала замок (инсценировка событий 1394 года). Виктор Ивашкевич заявил в милиции, что это он организатор это акции. Поэтому протокол оформили только на него (всего было задержано 15 человек), потом отпустили.

И на странице Милинкевича новость есть: Активисты кампании “За свободу” наделали шума на фестивале в Новогрудке. Пишут, что среди задержанных за знамена иногда оказывались и рыцари – участники Фестиваля, а к акции присоединились местные жители. Около 16:00 несколько бел-красно-белых флагов было вывешено из окон и крыш зданий в центре города.

Жыве Беларусь, покороче :)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *