прыгоды мышкi на крайнім поўдні — частка другая

як і абяцаў, частка другая надыйшла ізноў.
але ж перад усім прабачайце, часу сартаваць моры не было. таму ўсе зафіксаваныя фотапрыналежнасці да гэтага кругаводу — ва ўзаемазаменным парадку. ну, ціпа таго.
прыемных навінаў з пуцку!


вежа горада wladyslawowo. на ёй яшчэ абвяшчэнні ўсялякія грамадзяне вывешваюць.


шмат разоў бегалі гэтыя двое па пляжах, на буйкі наторкваючыся, а ўсё ж дарма! нічаму іх гісторыя чука і гека не навучыла!


і сабака таксама.


усё роўна бегаюць.


а хтосьці пазяхае, а хтосьці гарэлку п'е.


або проста ножкі мые.


ну, тут ужо без фоташопа ніяк было не абыйсціся — таму і неба такое блакітнае, а што рабіць.


а хвалярэзы берагуць і вашыя ногі, недвухсэнсоўная заява.


потым увечары можна і па куфельчыку храпнуць у лепшай рэстарацыі тры зоркі з плюсам.
калі што, звяртайцеся, падкажу, як яе знайсці, добрая на самой справе.


а ва ўхваленным горадзе Гдыня стаяць гэтакія мачты, яшчэ акварыумы ёсць. мачты нядрэнныя, акварыумы фігня, горад прыемны.


але ж крамы чамусьці заклозджаны былі — ну і файна, фота лепшая будзе.


а гэта кабеціна, якая паўзе. яе вы ўжо, можа быць, і бачылі, не адмаўляюся.


а гэта моладзеж, якая ідзе. добра ідзе, чорт!


а гэта лічынка камара. не верыце — праверце.


а гэта ўжо горад Сопат, хвалебны з найхвалебных. Там ёсць аквапарк і рэстарацыя кашубска, куды і запрашаюць.


і гэта шчэ горад Сопат. там я пабачыў першы і апошні жыгуль. пашанцавала, ага.

так, і перакладаць на расейскую таксама часу не было.
дзякую.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *