«вырашыў напісаць, што я пра гэта ўсё думаю. я думаю, што адзначаць, літаральна, няма чаго. Справа ў тым, што 60 год таму Беларусь згубіла трэць (!) насельніцтва. І я так разумею, што даволі значная яго частка загінула «в застенках НКВД».. А вайну СССР выйграў выключна колькасьцю, а не якасьцю.. закідалі шапкамі-вушанкамі.. а зараз выстаўляюць усё як «вялікую перамогу».. ніхто услых зараз не ўзгадвае «заград-отряды» , якія прымушалі савецкіх «герояў» ісьці ў бой, пра тое колькі чалавек загінула на допытах толькі з-за таго, што вярнуліся з фронту, але былі прызаныя «ворагамі народу»..
а яшчэ я не люблю, калі мне гавораць пра «фашысцкую гадзіну» й пра сьветлых чырвонаармейцаў.. я так разумею, што гехаймэ штаатпаліцай былі не занадта горш за народны камісарыят унутраных спраў.
Адну маю бабульку і яе сястру схапілі немцы (ну з усёй вёскай) і некуды павялі.. (яны былі недзе ў іншай вёсцы разам са сваякамі) Бабулька казала, што іх зьбіраліся везьці ў Нямеччыну. Але азін фрыц з канвою паказаў ім на кусты і туды падштурхнуў. Чаргу з аўтамата ён даў па кустах сьпецыяльна (бо з такой адлегласьці зусім не зачапіць вельмі цяжка). Так яны ўцяклі і засталіся жывымі. А вось бабулькіну стрыечную сястру павезьлі ў Гэрманію.. там недзе ў лягэрах была, вярнулася, нейкія маркі, памятую, 'шчэ атрымлівала..
А другая мая прабабка пайшла да сваякоў разам з малымі ў суседнюю вёску.. але на ноч вырашыла не заставацца (хаця ўжо цёмна было), бо дома былі яшчэ недагледжаныя дзеці.. А той жа ноччу вёску цалкам спалілі фрыцы. Назву я ня памятую (трэба ў маці спытацца), але ў Хатыні недзе запісана.. А таксама яна вельмі добра сказала пра фрыцаў, паліцаяў й партызанаў: «Прыходзілі, забіралі ўсё, што можна з'есьці.. А хто прыходзіў: партызаны, фашысты — якая розьніца?»
Я ня бачу падстаў для сьвяткаваньня «вялікай перамогі», бо не лічу тое, што здарылася перамогай. Перамагла толькі амерыкосская эканоміка (бо яны прадавалі зброю зьвум бакам, наколькі я памятую), вось яны хай і адзначаюць атрыманьне тых крывавых грошаў, што далі ім такі вялікі штуршок, з-за чаго яны зараз дамінуюць..
Мы згубілі рэшткі свайго генафонду ў гэтай вайне! І ўсе размовы пра сьвята (смачна аздобленыя чырвона-зялёнай сымболікай) у мяне вызываюць рвотны рэфлекс».