сонца, мяне з'елі

«тут космасу няма» (с) дырэктар катка

сонца мяне з'ела і косткамі плюецца
comment ca va, котка, з'ядуць і цябе мышы
месяц побач ходзіць й ваду каламуціць
сонца, мяне з'елі! але ж я дыхаю…

пешчу свае мары, праполваю кактусы
гарбата плавае і расквітае ў кружцы
ў яе хапае божых прызначэнняў
асабліва прыемна, калі яго кружка празрыстая

…і я вярнуся дамоў
на стале альбо пад сталом,
але як мага хутчэй!..