Блукаючы агонь. Дошка-мроі

Вось нешта сеў ды зрабіў сваім беларускім вершам cooperation, каб яны не швэндаліся па ваколіцах. і так назбіралася нават трохі ўжо :) ну калі пажадаеце спампаваць, то гэта можна зрабіць, націснуўшы спампаваць вершы (пдф, 152 кб). ці калі так пачытаць мо будзе жаданне, то калі ласка — чытайце ўжо, трэба калісьці і пачаць :)

***

блукаючы агонь

вы змарнавалі 10 тысяч сэрцабіццяў.
у вас унутры цяпер блукаючы агонь, і ўсё.

так, камусьці могуць і не падабацца кепкі,
але яны ўжо маюць рацыю і сёння як ніколі і ні ў чым.

а цішыня. мянтоў усе болей нараджаецца ўначы.
ў мяне свае касманаўтычкі, як раз тым самым днём сім-тым лятуць.

аблокі тоўстыя прэч рушаць нейкімі рыўкамі,
як быццам палкамі іх ззаду б'юць па пятках.

а вось ён! гэта той, хто ўздымае рыбу бу са дна.
яго аднойчы разарвала ўшчэнт вавёрак зграя.

тады і я з'еў смажаны і смачны рыбны хвосцік,
бо ён увечары пачаў мне вонкі біцца ў жываце адчайна.

дарэчы, а ці ёсць ў цябе янот?
няма?!
дык ты адмазак проста!
усё, аб чым далей размову весці…

*

шуша абгрызае маю курыцу сілай погляду.
побач прызямлілася варона, чхнула і пакасілася на мяне.
у шасці аптэках сказалі, што ў іх няма марганцоўкі.
мы сядзелі і палілі.
яно любіць нас.

ну як тут не стаць галуб-кілерам!
ан не, пайшоў у лес, сустрэў мядзведзя, заадно і ўгнаенні…

*

рай energy 1,5l

вее палёным эўкаліптам. дзесьці недалёка вогнішча. утульны пах.
на гарадской прыстані хлапчукі з разбегу цалуюць мора.
хор планет раскалыхвае сонца ў прасторы.
часам рай находзіцца дзесьці поруч мачавой бурбалкі.

*

тэлепатыя як навука

сустрэча на беразе нёмана ў купальніках пры свечках.
чмель — гэта бз, якое плыўна пераходзіць ў жж.
назойлівае змахванне хвастом ператварае мінакоў у мух.
не жадаеш прагуляцца пад месяцам? шпацыруй пад сонцам.
я куплю табе крэм ад загару…

*

enter

калі на беразе ляжаць, сцякаць у суседнюю ваду вам вельмі зручна. я ведаю.
гэта такая радзіма вакол!
такое надвор'е вакол.

проста на беразе ляжаць? нікуды не ўліваючыся?
які неэкспресіўны адпачынак.
вы пэўна гарачая ўтульна маладзіца — я выбліскі ў вас бачу пад вачамі.
але вяселле — гэта ўсёткі сур'ёзней, чым звычайная будзённая анігіляцыя.

у імя бацькі, сына і святога духу, так бы мовіць. Enter.

*

у садок пайшоў, кулямёт у рукі ўзяў.
смутна мне, браткі! ой смутна.
галоўнае, каб мора было ніякага роду.
дык якую вялікую літару ў чалавеку вы шукаеце, калі не сакрэт?

*

пра лiтары ізноў Читать далее Блукаючы агонь. Дошка-мроі

тэлепатыя як навука

сустрэча на беразе Нёмана ў купальніках пры свечках
чмель — гэта бз якое плыўна пераходзіць ў жж
назойлівае змахванне хвастом ператварае мінакоў у мух
не жадаеш прагуляцца пад месяцам? шпацыруй пад сонцам. а я куплю крэм ад загару

твайго слова будзе досыць? я ў гэтым не сумняваюся. у мяне вялікі слоўнікавы запас…

[rus] Читать далее тэлепатыя як навука