Блукаючы агонь. Дошка-мроі

Вось нешта сеў ды зрабіў сваім беларускім вершам cooperation, каб яны не швэндаліся па ваколіцах. і так назбіралася нават трохі ўжо :) ну калі пажадаеце спампаваць, то гэта можна зрабіць, націснуўшы спампаваць вершы (пдф, 152 кб). ці калі так пачытаць мо будзе жаданне, то калі ласка — чытайце ўжо, трэба калісьці і пачаць :)

***

блукаючы агонь

вы змарнавалі 10 тысяч сэрцабіццяў.
у вас унутры цяпер блукаючы агонь, і ўсё.

так, камусьці могуць і не падабацца кепкі,
але яны ўжо маюць рацыю і сёння як ніколі і ні ў чым.

а цішыня. мянтоў усе болей нараджаецца ўначы.
ў мяне свае касманаўтычкі, як раз тым самым днём сім-тым лятуць.

аблокі тоўстыя прэч рушаць нейкімі рыўкамі,
як быццам палкамі іх ззаду б'юць па пятках.

а вось ён! гэта той, хто ўздымае рыбу бу са дна.
яго аднойчы разарвала ўшчэнт вавёрак зграя.

тады і я з'еў смажаны і смачны рыбны хвосцік,
бо ён увечары пачаў мне вонкі біцца ў жываце адчайна.

дарэчы, а ці ёсць ў цябе янот?
няма?!
дык ты адмазак проста!
усё, аб чым далей размову весці…

*

шуша абгрызае маю курыцу сілай погляду.
побач прызямлілася варона, чхнула і пакасілася на мяне.
у шасці аптэках сказалі, што ў іх няма марганцоўкі.
мы сядзелі і палілі.
яно любіць нас.

ну як тут не стаць галуб-кілерам!
ан не, пайшоў у лес, сустрэў мядзведзя, заадно і ўгнаенні…

*

рай energy 1,5l

вее палёным эўкаліптам. дзесьці недалёка вогнішча. утульны пах.
на гарадской прыстані хлапчукі з разбегу цалуюць мора.
хор планет раскалыхвае сонца ў прасторы.
часам рай находзіцца дзесьці поруч мачавой бурбалкі.

*

тэлепатыя як навука

сустрэча на беразе нёмана ў купальніках пры свечках.
чмель — гэта бз, якое плыўна пераходзіць ў жж.
назойлівае змахванне хвастом ператварае мінакоў у мух.
не жадаеш прагуляцца пад месяцам? шпацыруй пад сонцам.
я куплю табе крэм ад загару…

*

enter

калі на беразе ляжаць, сцякаць у суседнюю ваду вам вельмі зручна. я ведаю.
гэта такая радзіма вакол!
такое надвор'е вакол.

проста на беразе ляжаць? нікуды не ўліваючыся?
які неэкспресіўны адпачынак.
вы пэўна гарачая ўтульна маладзіца — я выбліскі ў вас бачу пад вачамі.
але вяселле — гэта ўсёткі сур'ёзней, чым звычайная будзённая анігіляцыя.

у імя бацькі, сына і святога духу, так бы мовіць. Enter.

*

у садок пайшоў, кулямёт у рукі ўзяў.
смутна мне, браткі! ой смутна.
галоўнае, каб мора было ніякага роду.
дык якую вялікую літару ў чалавеку вы шукаеце, калі не сакрэт?

*

пра лiтары ізноў

…паставiць перад чалавекам кропку,
i вось чалавек iзноў пачаўся з вялiкай лiтары.
а ў word'е наогул вялiкая лiтара прыходзiць аўтаматычна.
Чалавек.

*

мой зялёны кракадзіл
(па матывах аднайменнага мультфільма Курчэўскага)

і пачаў кракадзіл гуляць на скрыпцы, белыя караблікі плылі.
і села чарапаха на падлозе, хлопчык-з-палачкай сыйшоў у манастыр.
і булькнула ў горле ў коткі, бэз адкрасаваў ў садзіку.
шмат агульнага ў іх было, а ўсё гаварылі — вы такая прыгожая, а ён жа зялёны!

вось яно бу.
вось яно бы.
бедны кракадзіл не ведаў, што рабіць.

вось так з'яўляецца лісце на дрэвах.

*

а вось прачнуўся, устаў і сыйшоў у дождж, эх, прыйшоў мокры, рыбы прынёс, пачысціў, пасмажыў, паеў, ў халадзільніку пустэча, што далей? таксама не палохае? 23 грама абсэнту, 30 тэкілы, 45 самбукі і кілішак на доўгай ножцы.

атмасферны слуп падае на плечы.
а заўтра будзе новы сонечны.
я прафесійны астролаг. зоркі мне кажуць

кожнае слова, пачутае табой ад мяне,
змяняе незваротна сутнасць ў бок, патрэбны друідам.

вольна, павольна думаюць дудкі.
а дзесьці арыштавалі Петру. у прыём-пакой адвезлі.

Гэта я канешне паэму пісаў, нічога не выйшла, сняданак прыгатаваць няма каму, вада гарачая ў кране ёсць як наліха, галава мокрая, а што рабіць — не спаць жа з ёй у адзіноце, заўтра раніцай кучаравы буду. чакаю патопу.

*

у мяне доўгія рукі

у цябе доўгія ногі.

званы б'юць —
па тым хвілінам дванаццатага,
якія пайшлі.

а што рабіць —
ратацыя людаедаў у прыродзе.

засмучаны рыцар сядзіць
як траціл без запалкі.

а што рабіць —
ратацыя людаедаў у прыродзе.

карацей, за хвілінны сум яго адкажаш —
выбірай сродак паразы.

калі не жадаеш выбіраць самастойна,
я сам што-небудзь знайду,
дамовіліся.

*

дошка-мроі

змяніў штаны на марцыпаны
і зноў іду ў дошку п'яны
калісьці быў у яе ўлюбёны
калі яна была шчэ клёнам
калі наогул былі святы
а дошкі не былі вар'яты

дык будуць знойдзены героі,
каб усе сканалі дошка-мроі!

*

вадзе

вада міне рэальная, сыйдзе вада
ані воднага краніка не застанецца без яе
нават беламора-мальтыйскі канал вызваліцца ад ільда
час прыйшоў — у сябе.
трэба прыйсці ў сябе нават вадзе…

*

у кожным маленькім дзіцяці, партызане й лісяняці
трохі ёсць ад насарога, каўбасы і стракозы.
у кожным малым ласяняці трохі ёсць самамагону,
а калі ўжо сук не трэсне, то напэўна і вусы.

у кожным новым дзіцяняці, карабасе й качаняці
трохі ёсць і біятоку, лядзяшоў і кавалёў.
у кожным новым кацяняці трохі знойдзем кінаплёнкі,
а калі ўжо гэта песня, то вядома і буслоў.

у кожнай новай чарапасе двойчы курва тройчы ў вазе
ёсць патроху слава богу дынаміту і запал!
у кожнай новай перапёлцы, на рыбалцы і ў вяхотцы
усё калі-небудзь бывалі, кожны небудзь-кім бываў.

please show me the way to the next forrest gump.
oh, don't ask why. oh, don't ask why…

*

мымышка

старыя воўкі — том і джэры —
ляжалі моўчкі з крывавай мэры,
цмакталі, гойсалі, зноў ляжалі,
і вось ад іх нарадзілісь хвалі,
і вось ад іх паплылі аблокі,
і бач — іх дзеці ўжо не воўкі.

мышка спіць, а кошка ўстала.
мышцы я мяшаць не стала…

*

бягучая па спіралі

увесну мора шчэ халоднае.
або ўжо — гэта як ў якім куту шара.
прапаноўваю Гімалаі — мне паведамілі, што там рай.
добра, на вясну дамовіліся. налі гарбаты сабе з самавара.
Гімалаі так Гімалаі, як кажуць, тубыльцу і ў будане — каравай,
японцу — бахчысарай,
манголу — банзай,
татару — бай,
іншаземцу — суцэльны гудбай.

заўтра куплю чырвонай алейнай фарбы.
а ў цыбулінай шалупіне пафарбую спальны мяшок, ок?

*

бабламінгі паўзуць на ўсход

i cannot sleep, babylon is in my baby.
i cannot flip babylon while making autumn for her.

аленянё ў небе кружыць, на карме сядзіць папа-малпа,
пад сонцам ёсць месца для ўсіх.
бачыш, як хутка надыходзяць абламінгі…

рудым лесам прамчалася качка-крыжанка са сваімі дзеткамі пад крылом,
стала неба блакітным,
стала сонца залатым,
па маім жаданні
выраслі грыбы-баравікі на дарожках пад кусцікамі.
вясна блізкая да нас усіх як тая дробка на стале.
чакайце мо, спаць кладзіцеся мо.

а ці вы калісь
бачылі, як абламінгі паўзуць на ўсход?

*

currency exchange

мы абмяняліся сліной, і зараз усё будзе добра
хочаш, я спяю што-небудзь з павароці ці пачытаю на памяць бярнарда шоў
ці вывучу што-небудзь пра каханне на 99 мовах (ёсць такі сайт)
ці як такешы кітана стану бацька камбат
ці як чабурашка выхаваю цэлае пакаленне ген
ці як чарапашка-ніндзя проста дапамагу не застацца ў доўгу
ці як чарапаха-тарціла падзялюся панцырам рыцарскім на вятру?..

мне ўсё роўна, галоўнае, мая сліна
табе да спадобы…

*

яшчэ пра зорачкі

а ў кожнай хаце па елцы, а на кожнай елцы па іголцы, а ў кожнай іголцы па нітцы, а на кожнай нітцы па цукерцы, а кожнай цукерцы па абгортцы, а ў кожнай абгортцы па піпетцы, а кожнай піпетца-ай у нос, а ў кожным носе па перапонцы, а кожнай перапонцы па барабане, а кожнаму барабану па боку, а кожнаму боку па нырках, а кожнай нырцы па клапане, ну і гэтак далей…

мой родны кут, як ты мне мілы!

*

я быў у Пуцку.
гэта не горш, чым пабываць у Іўе.

я бачыў пана Альбэрта Эйнштэйна.
ён быў худы і нейкі благі,
але занат маладзейшы, чым на postcard —
мабыць, злётаў усё ж у свой космас.
вось так ён стаяў, як вы зараз, побач,
трымаўся за hand-rail аўтобуса,
і выйшаў у Пуцку.
а я ў той горад на mor?e яшчэ раз прыехаў —
потым,
праз некалькі дзён —
валюту змяняць,
на ровэры.
але Альбэрта ўжо не было.

*

Альц-gamer

…а потым, а потым!
стаю у кабінцы, раблю сваю справу,
і тут галава адтуль!
і гаворыць:
— хлопец, дасі мне вады.
я, канешне, зьдзівіўся трохі — ня кожны жа дзень,
ды й навогул,
што гэта пан Альц-gamer тут робіць?
але ж ня даў руцэ задрыжаць
і падаў.
і напіўся Альц-gamer.

*

лапы будучыні

рэльсы рэльсы шпалы шпалы
ехаў цягнік прама ў мора
а з апошняга вагона раптам выпаў журналіст
паатросся, аглядзеўся, і пайшоўся працаваць,
бо таксама побач выпаў балака і машыніст

пасля гэтага выпадка, натуральна, адбылося наступнае

прыляталі куры — задзяўблі падзяўблі
прыляталі гусі — заскублі паскублі
прыляцела крумкача — гэтаму дала, а гэтаму не дала
прыйшоў слон — затаптаў растаптаў патаптаў
прыйшла сланіха — затаптала растаптала патаптала
прыйшоў ма-а-аленькі сланяня — the same story
прыпаўзалі гады — закусалі пакусалі
прыпаўзалі гады — трыбушылі пасушылі
праскакаў людажор — пасаліў паперчыў
праскакаў парашутыст — надзімаў раздуваў
прыбегла сонца — падгарэла
прыбег сабак — павіляў
і тут нарэшце прайшоў узвод салдат,
лапаткамі махнуў,
і нікога не засталося.

click here to take a disadvantage

*

бабуля, я лётаў сёння
на тваім веніку, —
хлопчык гаворыць
і вылазіць з печкі на зайздрасць сабе самому.
не бі мяне, бабуля, за гэта,
я не знарок.

глядзіць і глядзіць бабуля на яго
і не бачыць,
і коцяцца слёзы ў ёй па веніку,
і ўсё такое.

аць, курва, зямляне! дайце выпіць.
звалілася бабуля й памерла.

*

Мая душа, як лісіная,
У ёй восені шмат.
Яна лётае, зрываючы лісце,
І я лячу за ёй у лістапад.
Мая душа, як лісіная,
У ёй восені шмат.

Мая жонка, як печка,
У ёй анёлаў шмат.
Яны смяюцца з мяне бясконца,
І мне смешна і цёпла нат.
Мая жонка, як печка.
У ёй анёлаў шмат.

Мая сям'я, як лыжка,
У ёй цукру шмат.
Яна мяшае мяне асцярожна,
І ва мне ўсё менш барыкад.
Мая сям'я, як лыжка,
У ёй цукру шмат.

Мая зямля, як дыня,
У ёй костачак шмат.
Яны лічаць сябе святымі,
І мне светла і смешна нат.
Мая зямля, як дыня,
У ёй костачак шмат.

Мае словы, як…

*

дзяўчынка адарвала галаву качаняці,
разабрала яго на кольцы.
дзяўчынка гэтая мая дачка,
яна проста вучыцца жыць патрошку.

маладзіца выглядае з-за пад'ёмнага крана,
кінула цэглу ў жабіну майю.
маладзіца гэтая — суседка насупраць,
яна проста вучыцца жыць патрошку.

цётка ўсміхнулася наўздагад у люстэрка,
назірае там жа сваю дарогу.
гэтая цётка мая маці,
яна проста вучыцца жыць патрошку.

бабуля каня на скаку перагнала —
і бомбу атамную абясшкодзіць.
гэтая бабуля мне незнаёмая.
наўрад ці яна ўжо навучыцца жыць.

*

вось яно шча (i sytyja myshki)

…белай, мяккай і пухнатай, са званочкамі па баках, трагладытаў каб не было вакол, лётаюць матылькі без пылка, галасы не раздаюцца ў галовах, усё нірвана вакол і росквіт, жыццяпісы манахаў не патрэбныя і бегаюць хлопчыкі (тры) і дзяўчынкі (чатыры), а потым ідзем у мора і плаваем, або дастаем кішэннае сонца з тваей сумачкі і загараем, або шукаем жаніха суседцы па планеце, або там вожыкаў разводзім у лесе бясконца, у канцы канцоў. вось яно шчасце.

*

Коцiк-шарсцейка мурчыць.
Мяне дамоў заве, будзiць.
Ад журбы жужаўскай галава гудзiць.
Яе зараз пiлiць будзем.
Ад самай зямелькi выражам,
Каранi нафтаю пачастуем,
Бо будзе выпадак, у вырай вырадкаў
Безназоўных iзноў здзьмуе
Ветрыкам цi ганарлiваю вадою,
Вось i атрымаецца безназоўнасць.
А дагэтуль поўнач усыпляе журбою.
I чуецца маёй роднай мовы моўнасць.

Браточкi мае родныя! Даражэнькiя мае выпадкi! Братэрствуя з вамi, нiяк не спадзяваў ся ў дабрабыце i радасцi. Але ж наадварот шмат пакутаў сьцярпеў – дык яны i не былi iмi! Затое ж зараз усхваляваны я адчуццём суайчыннасцi з усiм, усялякiм, усямоўным… i гэтак – далей мне чаго-небудзь, суайчыннiк мой, пайдзьмо разам! Бу-даваць.

*

крэп крап крып, Мона Х

«пазнаёмлюся з дзяўчынкай для стварэння крэп», — падумаў манах, і тут жа завязаў вочы чарговай котцы насупраць. вось крэда што значыць рэдка хадзіць у выведку. а яшчэ нос у яго пачынаў тырчаць і раздвойвацца. ці гэта яму так падавалася, таму што агонь быў слабы і лядачы? не, пачынаў раздвойвацца.

што ж тут зробіш, такая ўжо доля манаха, марыя. а як яшчэ геаграфія можа растлумачыць гэты феномен?

Як узнікае зіма?
Падыходзіш да банкамата, устаўляеш картку — і вось яна ўжо выходзіць з цябе, шамоцячы знакамі пунктуацыі.

Як астывае коткіна хатка?
Садзішся на прыступку, махаеш крыламі на развітанне: «Да сувязі, дзяўчынкі-хлопчыкі! Да сувязі!» — і вось яны ўжо патухлі, звязаныя нічым як слімакі зграямі, меламаніакі.

Як пераходзіць дарогу інфузорыя-туфлік?
Не ведаю, ледзь быў вожыка сёння не задушыў, гаворыць дзядзька. І вось ён ужо зноўку манах.

Як правільна захадзіць у святліцу?
Да чорту, бабуля, наперад на міны! Там Рыа-дэ-Жанэйра на гарызонце бялее самотнае, эх! А ты кажаш…

А яшчэ ёй проста неабходны кавалак зямлі ў валоданне. Таму выдатным падарункам можа стаць здаровая кадка з зямлёй (калі давалачэце). Абавязкова без кветак і іншых раслін. Проста голая кадка з голай зямлёй. Хай сама распрацоўвае.

get on top

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.