у мяне доўгія рукі

званы б'юць —
па тым хвілінам дванаццатага,
якія пайшлі.

а што рабіць —
ратацыя людаедаў у прыродзе.

засмучаны рыцар сядзіць
як траціл без запалкі.

а што рабіць —
ратацыя людаедаў у прыродзе.

карацей, за хвілінны сум яго адкажаш —
выбірай сродак паразы.

калі не жадаеш выбіраць самастойна,
я сам што-небудзь знайду,
дамовіліся.

адказаць?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.