я не такая, я чакаю транвая (+фота)

— ну як, карма сёння ці добрая парасла, га?
— ну нічога, таварыш памочнік лупятоўскага, нічога такая карма, добрая нарасла, шмат зараз кармы ў полі, трэба ўжо і камбайны адпраўляць у ірый. бо заспяюць у стойлах, што зь імі чырвонасьцяговымі рабіць. ніякая вокладка потым не ўратуе.
— камбайны адпраўляць, гаворыш. а што мы каровам даваць будзем? яны ж зараз гэнымі камбайнамі толькі і жывыя, а?

ну, тут хлопчык канешне плячыма павёў так і за тату схаваўся. бо ен жа маленькі зусім быў, гадкоў сорак пяць толькі. а тата, ён такі, ён гэтаму памочніку вунь як дасць падсрачнік, дык той ажно да старой хаты ляцець будзець! ёлупень нейкі. кароў нейкіх прычапіў. у нашым інкубатары ўжо лет трыста нават гною няма, ані зязюлінкі не водзіцца.

сказаў так хлопчык, але ўслых нічога не сказаў. ай навошта, няхай яны сабе там самі падножкі западножваюць. што я, гэрой, зь імі у ірый лётаць!

— i'm not a hero, baby, just wating for a tram! — таксама дзед на прыпячцы бабе старой у вуха казаў.
— ты блін гамафоб-людаед, гэць адсель, пайшоў, каму кажу! чаго рассеўся тутака, га? — узвыла старая.
вось стары ёлупень! нічога па-руску не разумее!..

усё, такія першапачатковыя вынікі. баба рацыю мае.

dimaidr. одубинело
звезда пленительного счастья,
матрос, солдат и пароход…


…а потым прыйдуць й тры сястры, и зноў знайдуць
усіх у ты…

dimaidr. прыйшлі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.