я скуру

я скуру ўзяў цішком і памяняў.
першапачатковае назапашванне шчасця.
я скуру сам сваю змяню, і без старонніх.
жанчына грае жэншчыну на флейце? як нахабна.
на вашым тэлефоне -37 па цэльсіі, яго каўбасіць.

гармоніі ў сабе не разабрацца ні на ёту…
і чорт з ёй, з ётай!
упоперак, на міны!

[rus] Читать далее я скуру

па прашпекту

Шуша поедает мою курицу силой взгляда.
Побач прызямлілася варона, чхнула і пакасілася на мяне.
У шасці аптэках сказалі, што ў іх няма марганцоўкі.
Мы сядзелі і палілі.
Яно любіць нас.

рай energy 1,5l

Вее палёным эўкаліптам. Дзесьці недалёка вогнішча. Утульны пах.
На гарадской прыстані хлапчукі з разбягу цалуюць мора.
Хор планет раскалыхвае Сонца ў прасторы.
Часам рай находзіцца дзесьці поруч мачавой бурбалкі.

Читать далее рай energy 1,5l

тэлепатыя як навука

сустрэча на беразе Нёмана ў купальніках пры свечках
чмель — гэта бз якое плыўна пераходзіць ў жж
назойлівае змахванне хвастом ператварае мінакоў у мух
не жадаеш прагуляцца пад месяцам? шпацыруй пад сонцам. а я куплю крэм ад загару

твайго слова будзе досыць? я ў гэтым не сумняваюся. у мяне вялікі слоўнікавы запас…

[rus] Читать далее тэлепатыя як навука

сустракаемся на барыкадах, 18

беларусь мая мілая добрая жыві, беларусь мая добрая мілая жыві, беларусь мая ціхая светлая, азёрамі поўная, лясамі венчаная жыве, краінка мая бульбяная, казкамі ды й прысмакамі назаўжды, веліч твой, магутнасць тваю помню, люд твой усё па свеце блукаючы ды й находжу, князямі ваяводамі паэтамі запаветная, час увесь анёла чакаючая шукаючая, старонка мая цярплівая, навалу крыжацкую татарскую біўшая, беларусь мая ціхая нязграбная, маскалями рэзаная, палякамі топтаная, нямчынаю паленая, шыбеніц поўная жыве, чэкістамі стрэляная высланая згоеная, лукашэнкамі лукашанятамі гвалтуемая, душа твая лясная нязломленая партызанская, паўстанцамі вечнымі касцюшкамі каліноускімі касцёламі царкоукамі сінагогамі мурамі вёсачкамі ды й дзяучыначкамі мілая, беларусь мая вольная, аб адным цябе прашу — жыві жыві, жыві
(без кропкі ўсялякай)

Коцiк-шарсцейка мурчыць

Коцiк-шарсцейка мурчыць.
Мяне дамоў заве, будзiць.
Ад журбы жужаўскай галава гудзiць.
Яе зараз пiлiць будзем.
Ад самай зямелькi выражам,
Каранi нафтаю пачастуем,
Бо будзе выпадак, у вырай вырадкаў
Безназоўных iзноў здзьмуе
Ветрыкам цi ганарлiваю вадою,
Вось i атрымаецца безназоўнасць.
А дагэтуль поўнач усыпляе журбою.
I чуецца маёй роднай мовы моўнасць. Читать далее Коцiк-шарсцейка мурчыць