сустракаемся на барыкадах, 18

беларусь мая мілая добрая жыві, беларусь мая добрая мілая жыві, беларусь мая ціхая светлая, азёрамі поўная, лясамі венчаная жыве, краінка мая бульбяная, казкамі ды й прысмакамі назаўжды, веліч твой, магутнасць тваю помню, люд твой усё па свеце блукаючы ды й находжу, князямі ваяводамі паэтамі запаветная, час увесь анёла чакаючая шукаючая, старонка мая цярплівая, навалу крыжацкую татарскую біўшая, беларусь мая ціхая нязграбная, маскалями рэзаная, палякамі топтаная, нямчынаю паленая, шыбеніц поўная жыве, чэкістамі стрэляная высланая згоеная, лукашэнкамі лукашанятамі гвалтуемая, душа твая лясная нязломленая партызанская, паўстанцамі вечнымі касцюшкамі каліноускімі касцёламі царкоукамі сінагогамі мурамі вёсачкамі ды й дзяучыначкамі мілая, беларусь мая вольная, аб адным цябе прашу — жыві жыві, жыві
(без кропкі ўсялякай)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.