Чаму вы сталі пісьменнікам? (Сёння не шкадуеце пра гэта?)
Сяргей Алуда, пытаньне на форуме Радые Свабода
Маці марыла пра тое, каб я стаў музыкантам (мне, прадаўшы карову, нават купілі былі акардэон), бацька хацеў, каб я стаў вэтэрынарам… Цяпер сядзеў бы пры карове, граў бы на акардэоне — і не да галавы б мне былі ўлада, палітыка, дэмакратыя, дыктатура…
Але ня лёс.
Трэба слухацца бацькоў.