грузавік і мультытран

ну вось менавіта тады ён глытнуў гэтага зельлю і адмовіўся ад цыбулі прапанаванай. ашто, анавошта яму? так вось батарэйкі-небаракі бяз конца касьцмі ляжалі на стале, верылі у космас альбэрты па-ранейшаму, oxford dictionary меў на ўвазе добрыя стасункі з мегачыпсамі, у горадзе аглаедаве зьбіраліся маскалі на сняданні, і гэтак далі там, ці далей — не важна. нічога звышардынарнага, усё йшло па заведзеным гузікам, нават у тырнэце ніводнай душы не засталося, каб запаліць разам. бо тое ўсё як валасы ільсніцца пад рукамі бяз доказаў. ці, напрыклад, ён яшчэ госпада езуса хрыстуса некалі прасіў аб грузавіку, і што? няма тога вуса, каб грузавіка не прадбачыў.

вось так людзі і пераходзяць на мультытран ды белазар. бо добрыя слоўнікі, ніякі oxy-spray ім не замінае.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.