Наконт будучыні.
Год назад пасля рэферэндуму я напісаў гэта. Мне было вельмі балюча.
Зараз я такога не напішу. Бо менавіта зараз нельга здавацца, і яшчэ горш зараз — гэта стаць песімістам. Песімізм — горшая хвароба інтэлігенцыі! Яна забівае тыя парастакі, якія прабіваюцца скрозь гэты асфальт, не толькі ў вас асабіста, але і ў іншых людзях. Гэта вельмі псуе карму.
Так, народу страшна. Цяперашняя ўлада сапраўды нагадвае танк, камандзір якога бачыць мір праз вузкую байніцу, але не можа бачыць, ува што ператвараюць гусеніцы навакольны мір.
Прапагандысты на форумах пераключыліся з размоў пра «колькі вам плацяць за выхад на плошчу 19-га» на «ці будуць страляць». Цяперашняя сыстэма спрабуе стварыць нацыю «пад сябе», не прымаючы патрэбы беларусаў, не жадаючы прыстасаваць дзяржаву да патрэбаў нацыі. Гэб'е ашалела запускае слыхі аб усім і адкуль толькі можна.
Але ж народ — гагоча ад сухарэнкаў з хаўруснікамі! «Салідарнасьць, сьмех, сон і сэкс», як напісаў нехта ў Наша Ніве, — гэта сапраўды сродкі збавення ад страху. Калі кожны возьме з сабою на плошчу па дробцы солі, можна сапсаваць лёд ва ўсім Мінску!
Вадаспад пачынаецца з кроплі вады. Сыстэма, якая не ўспрымае крытыку, будзе зруйнавана дробкай солі, хай гэтая дробка будзе нават і віртуальная.
El pueblo unido jamas sera vencido!
Мне няма болей, што сказаць. «Ты здабычы не прычакаеш. Чорны крумкач, я не твой!»
Усе, я паехаў у Мінск. Да сустрэчы, сябра. На плошчы Перамогі.
Уже не первый день вас читаю. Больше всего нравится стиль изложения. Даже чем-то на Гришковца похоже. И, признаюсь, на раз все прочитываю.