Перадвыбарныя прыпеўкі

Я хадзіла да суседа
Пачытаць газэту.
Русакевіч перакрыў
Мне маю асьвету.

Уключаю тэлевізар
І ад шчасьця плачу я:
Люлі-люлі, цірлі-мірлі –
І брахня сабачая.

Гаварыў мне дзед Скарына,
Што Гагарына відаў.
Як на пана гнулі сьпіну,
Ён над імі пралятаў.

Ўсталі Колас і Купала,
Беларусь пабачылі.
Ані долі, ані мовы,
Усё прасабачылі.

Партызаны-партызаны,
Беларускія сыны.
За няволю, за кайданы
Нас пазбаўце сатаны.

Севярынец у Сібіры,
А Вячорка у турме.
А Захаранку забілі,
А народ ні бэ, ні мэ.

А хто дзе, а хто дзе,
А мой мілы у судзе.
Бачыць Божа, зробіць цуд,
Скіне ў пекла гэты суд.

А хто ў арміі служыў,
Кашу еў пярловую.
Мы ідзём, зямля дрыжыць,
Бо мы хочам новага!

Я купіла калькулятар
За апошні грошыкі.
Чары-мары, мінус-плюс,
Вылезьлі ярмошыкі.

А я вопыт пераймала,
Калі цётка сватала.
Як вусы казычуць мала,
Бяры барадатага.

nn.by

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.