радзіма

1939 год. З турмы выпусцілі чалавека. Ен сказаў свайму знаёмаму: «Дзяржава зрабіла памылку, калі мяне арыштавала… Цяпер зрабіла памылку, што мяне выпусціла. Я ў бачыў такое… І буду зараз пра гэта расказваць…»

***

У 1945 годзе будучага грузінскага пісьменніка Чабуа Аміраджыбі накіравалі ў Беларусь будаваць лесакамбінат. Ен пабудаваў, яго вельмі ўсе паважалі, а потым арыштавалі.

Ен уцек і здолеў уладзіцца дырэктарам завода ў Тбілісі. Яго і тут усе моцна паважалі, а потым зноў арыштавалі, далі 25 гадоў.

Ен зноў уцёк, купіў фальшывы пашпарт, дакументы, зноў працаваў на высокай пасадзе і зноў яго ўсе паважалі. Ды так паважалі, што запрасілі працаваць у КДБ.

Ен працаваў у КДБ, шмат разоў выязджаў за мяжу і вяртаўся ў Грузію. Але яго зноў выкрылі. На судзе спыталі:

— Вы шмат разоў выязджалі за мяжу і вярталіся. Чаму вы не засталіся там?
— Вы не разумееце мяне, — адказаў Чабуа Аміраджыбі, — таму што ў вас няма радзімы.

Ён быў высокі, стройны, і ў 58 гадоў выглядаў на семдзесят.

Лідзія Арабей, Пошукі ісціны, publisher-khursik.iatp.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *