а мо кантузіць?

ну тут прыйшоў ён да пастуха і кажа — глядзі якая будка ў мяне, сабака, усім будкам будка і гнозіс.

— што ты, — адказвае пастух, — мне даўно ўжо здаецца, што ніякая гэта не будка, а таблетка. і матылі зусім не матылі, а рыбы. і арэлі зусім не арэлі, а дырыжабль. і малпы скачуць у стэпы па ярах. а на вялікім экране ў небе зорачкі боты шыюць.

так адказаў пастуху пастух і замер, чакая адказу. пастух замёр ад нечаканасці і замер у чаканні нябесных ботаў. пастух звярнуўся да неба пра сябе і замер. унізе нешта варушылася. «мусіць, трава», — падумаў пастух, і замер. у будцы забрахала пра сябе сабака. на даху бязгучна замаячыў сакавіцкі кот. у галаве кракадзіла нястомна круцілася думка: «а мо кантузіць?»…

***

[rus]
а если контузия?
Читать далее а мо кантузіць?