Наваградак: рыцарскі фэст, дзень першы, частка трэцяя


Рыцары за свабоду Читать далее Наваградак: рыцарскі фэст, дзень першы, частка трэцяя

Яшчэ трохі літар пра Наваградак

Невялічкія, але цікавыя нататкі ад nutranyburatina з нагоды шаленага свята ў Наваградке: раю чытаць тутака. Плюс міні-справаздача на расейскай аб жыцці ў намётавым лагеры и пра буслоў ад lj user 4erkas.

На Радые Свабода навіна: У Наваградку пачаўся сярэднявечны фэст «Наваградзкі замак». Дарэчы, цытата адтуль: «нягледзячы на тое, што сярэднявечны фэст адбываецца ўжо чацьвёрты раз, яго і надалей ігнаруе высокае начальства зь Менску. Ніводнага разу не прысутнічаў тут нават міністар культуры». Мабыць, гэта тлумачыць тое, што атмасфера на фэсце ўсёткі не пафасная, што столькі людзей са значкамі За свабоду і ў бел-чырвона-белых суколках прасочваюцца скрозь натоўп, што «электарат» усёткі губляецца на фоне народа і сярэднявечных панкаў :)

Наконт сцягаў таксама інфа цікавая: Віктара Івашкевіча затрымалі на Замкавай гары — ён размахваў бел-чырвона-белым сьцягам. Радые Свабода піша, што ў міліцыі ў яго сканфіскавалі 15 сьцягоў. Праўда, зь яго ж слоў, усяго было раздадзена моладзі больш за 50 сьцягоў і яны па чарзе то ў адным, то ў другім месцы пачыналі лунаць на Замкавай гары ў той час, калі войска Тэўтонскага ордэну штурмавала Наваградзкі замак (інсцэніроўка падзей 1394 года). Віктар Івашкевіч заявіў у міліцыі, што гэта ён арганізатар гэтае акцыі. Таму пратакол склалі толькі на яго (усяго затрымалі 15 чалавек), потым адпусьцілі. Дарэчы, пісаў аб вялікім сцягавым флэшмобе яшчэ 22 чэрвеня:)

І на старонке Мілінкевіча навіна есць: Актывісты кампаніі “За свабоду” нарабілі шуму на Фэсце ў Наваградку. Пішуць, што сярод затрыманых за сцягі часам апыналіся і рыцары – удзельнікі Фэсту, а да акцыі далучыліся мясцовыя жыхары. Прыкладна ў 16:00 некалькі бел-чырвона-белых сцягоў былі ўзнятыя з вокнаў і дахаў будынкаў у цэнтры горада.

Жыве Беларусь, карацей :)


Заўтра выкладу яшчэ трохі фотак. Читать далее Яшчэ трохі літар пра Наваградак

Наваградак: рыцарскі фэст, дзень першы, частка другая


Гэтая картка мне вельмі падабаецца. Выдатная дама
* Эта фотокарточка мне очень нравится. Прекрасная дама


Дамы ідуць у шатры
* Дамы идут в шатры


Дамы «ідуць у манастыр»
* Дамы «идут в монастырь»


Жалезны дрывасек
* Железный дровосек


Ментэса назірае з акна за рыцарам сэрца
* Ментесса наблюдает из окна за рыцарем сердца


Мясцовы наваградскі электарат
* Местный новогрудский электорат


Рамеснікі на працы. Партрэт без алею
* Ремесленники на работе. Портрет без масла


Кампазіцыя з мянта і чалавека ў шапцы
* Композиция из мента и человека в шапке


Кампазіцыя з мянта за плечамі і чалавека з торбай за поясам
* Композиция из мента за плечами и человека с сумкой за поясом


Стральцы, нах


Бабуля-2006, Наваградскае райпо, запрашаем
* Бабушка-2006, Новогрудское райпо, запрашаем


Дама ў асяроддзі электарата. У вачах — яшчэ адна дама ў двух выявах
* Дама в окружении электората. В глазах — еще одна дама в двух ипостасях


Быццам шатландзец быццам дзяўчынак клеіць
* Типа шотландец типа девочек клеит


Танцы-шманцы…


…І скок-скок!

Рыцарскі сезон 2006 года

1. Зімовая бяседа (Луцк, Украіна) — люты 2006
2. Белы Замак 2006 (Менск, Беларусь) — сакавік 2006
3. Еatihg-history (Львоў, Украіна) — красавік 2006
4. Ілжа (Польшча) — травень 2006
5. Фэст «Вольнага Птаха» (Баранавічы) — травень 2006
6. Меч Гедыміна (Менск, Беларусь) — травень 2006 (фэст скасаваны)
7. Лошыца 2006 (Менск, Беларусь) — травень 2006
8. Мірскі Замак (Свет, Беларусь) — чэрвень 2006
9. Трокскі Замак (Трокі, Літва) — чэрвень 2006
10. Меч Луцкага Замка (Луцк, Украіна) — чэрвень 2006
11. Наваградак 2006 (Наваградак, Беларусь) — ліпень 2006

12. Старажытнае Берасце 2006 (Брэст, Беларусь) — ліпень 2006
13. Риттершафт 2006 (Брэст, Беларусь) — жнівень 2006
14. Фест «Обрынь» (Кобрын, Беларусь) — жнівень 2006
15. Замак Гедзіміна (Ліда, Беларусь) — жнівень 2006
16. Мірскі замак 2006, частка 2 (Мір, Беларусь) — верасень 2006
17. Фэст на 750-годдзе Львова (Львоў, Украіна) — верасень 2006

[rus]
Рыцарский сезон 2006 года

1. Зимний пир (Луцк, Украина) — февраль 2006
2. Белый Замок 2006 (Минск, Беларусь) — март 2006
3. Еatihg-history (Львов, Украина) — апрель 2006
4. Илжа (Польша) — май 2006
5. Фестиваль «Вольного Птаха» (Барановичи) — май 2006
6. Меч Гедимина (Минск, Беларусь) — май 2006 (фестиваль отменен)
7. Лошица 2006 (Минск, Беларусь) — май 2006
8. Мирский Замок (Мир, Беларусь) — июнь 2006
9. Тракайский Замок (Тракай, Литва) — июнь 2006
10. Меч Луцкого Замка (Луцк, Украина) — июнь 2006
11. Новогрудок 2006 (Новогрудок, Беларусь) — июль 2006
12. Старажытнае Берасце 2006 (Брест, Беларусь) — июль 2006
13. Риттершафт 2006 (Брест, Беларусь) — август 2006
14. Фест «Обрынь» (Кобрин, Беларусь) — август 2006
15. Замок Гедемина (Лида, Беларусь) — август 2006
16. Мирский замок 2006, часть 2 (Мир,Беларусь) — сентябрь 2006
17. Фест на 750-летие Львова (Львов, Украина) — сентябрь 2006

Наваградак: рыцарскі фэст, дзень першы, частка першая

Уваход на Замкавую гару, дзе рыцары разбілі свае шатры, каштаваў 5 тысяч. Там яны рабілі выгляд, што дзяруцца часам, вызначалі пераможцу, а гледачы пляскалі за гэта ім у ладкі. Гэта быў так званы III Турнір Караля Міндоўга.

Дык вось фота ніжэй — гэта ў адказ на тое, што нас досыць грубіянска са спасылкай на «хотите проблем с милицией?» (яе, дарэчы, было у кожным куце і ў кустах па траіх, не меней), «у меня приказ есть подписанный» і г.д. рыцар-ахоўнік пагнаў з «унутранай рыцарскай тэрыторыі». Ходзяць тут усякія з фотаапаратамі…

Рыцары
Рыцары

* Вход на Замковую гору, где рыцари разбили свои шатры, стоил 5 тысяч. Там они делали вид, что дерутся иногда, определяют победителя, а зрители хлопали за это им в ладоши. Это был так называемый III Турнир Короля Миндовга.

Так вот фото выше — это ответ на то, что нас достаточно грубо со ссылкой на «хотите проблем с милицией?» (ее, кстати, было в каждом углу и в кустах по трое, не меньше), «у меня приказ есть подписанный» и т.д. рыцарь-охранник погнал с «внутренней рыцарской территории». Ходють тут, понимаешь, всякие с фотопаратами…

з чаго ўсё пачалося (асцярожна, шмат фотак!) Читать далее Наваградак: рыцарскі фэст, дзень першы, частка першая