Нутраная яранга

Нутраная яранга сваім убраннем дзівіла неусушаннага спадарожніка. Так што ў яго не было альтэрнатывы не зайсці ў яе — гэтак бывае.

Там стаяла котка па імі коніка, супавы набор і іншыя аксэсуары, неабходныя для. Існаванне ярангі вызначалася быццём яе карыстальніка, ці ня так? Як толькі ён выходзіў на лінію, яранга аддавалася прыпадабленню чароўнай сутнасці з сустрэчнымі. З кожным стрэтым тварам аддавалася, з кожным не стрэтым творцам аддавалася.

Там сядзела мышка па імі котыка, кластэр ды іншыя аксэсуары, не абыходжаныя па-за. Сон ярангі парушаўся толькі плынню яе ж думак, ці ня так? Як толькі думкі выходзілі на фінішную перпэндыкулярную, яранга ўяўляла сябе гіппаппаттаммам, або, скажам, фунікулёрам. А ў падоўжным разрэзе дык і наогул страх думаць, што яна думала аб усім. Читать далее Нутраная яранга