я іду і дышу
а калі не дышу, дык гэта не я
я жыву і гляджу
ты глядзі, і пабачыш таксама пасля
ты глядзі як скачуць голубі з неба ўніз
ты глядзі на карніз
ты глядзі як сонца з’ядналася з выспай
і зоркі як дробкі высыпалі
ты глядзі як голубі дробкі ўнізе дзяўбуць
і дыхай як-небудзь
ты глядзі як белага каліва знікае ў вадзе
і дождж стаіць і не йдзе
…ты глядзіш як неба сыплецца на цябе
а калі сонца з’ядалася морам
прачынаесся ад сонца
робіш тры крокі
вылазіш з сукенкі
і ў мора
ты глядзіш як зоркі свецяцца на ілбе
а калі засынаеш
узгадваеш іх узоры
узгадваеш іх узоры калі маўчыш
узгадваеш іх узоры каля крыла
я жыву і гляджу як ты спіш і сніш
ты глядзі
і пабачыш таксама мяне пасля
life’s a blur