з нуля, але не спачатку

ну вось напрыклад задам пытанне.
ці есць у вас ровар?
а акуляры для падводнага плавання?
ровар і ачкі — галоўныя артэфакты ў нашай будучай сумеснай справе. так што без усякіх жартаў.
яны, так бы мовіць, з'яўляюцца першапрычынным аб'ядноўваючым элементам.
базавымі каштоўнасцямі яднання.
індульгенцыямі вытворцам малочнай кіслаты і водкупам старасці.

зараз аб тым, што я ужо ўмею.

умею пісаць, чытаць, гаварыць і разумець на розных мовах. складаць літары ў словы, з якіх атрымоўваецца сэнс і «тэксты з аб'ёмам». назіраць за тэндэнцыямі развіцця і планаваць наступствы. стымуляваць рознымі спосабамі і атрымоўваць наўзамен. аддаваць (амаль) усё, што захочацца з наяўнасці. не надаваць значэння шматлікаму і надаваць значэнне ўсяму. прачынацца ў патрэбны час у патрэбным месцы. кіраваць людзьмі. падпарадкоўвацца без смутку ў сэрцы. прыводзіць прыклады, сватаць аналогіі, прымушаць кавак пералятаць з месца на месца, забіваць цвікі, маляваць ручкамі, здымаць на мушку, засякаць час, плаваць без ачкоў, ныраць, вынырваць, выкарыстоўваць тэхніку для дапамогі ва ўборцы снега, гадаваць дрэвы. спіс вялікі, усяго не запомніш.

а планы будую. усё роўна трэба па-новаму ўсяму вучыцца, чорт!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.