зiмовыя каласы (пад сярпом тваiм)

Глядзi, глядзi на свет. Глядзi, любы хлопча, на свет. Глядзi. Глядзi. Неба над табою. Шмат. Шмат неба. Сiняга-сiняга неба. Аблокi плывуць, як караблi. Нясуць, нясуць душу над зямлёю. Нясуць. Зямля унiзе вялiкая. Зямля унiзе цеплая. Зямля унiзе добрая. I неба над зямлёй вялiкае. I неба над зямлёй добрае. I аблокi мiж небам i зямлёй. Ты – у аблоках, аблокi – у табе. Сiняе-сiняе неба, белыя-белыя аблокi, чыстая-чыстая зямля. Нельга не быць шчаслiвым. Нельга. Нельга. Паглядзi, пераканайся, што ты шчаслiвы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.