зязюля

ПЕСЬНЯ «КУКУШКА» ВІКТАРА ЦОЯ ПА-БЕЛАРУСКУ
Гэты пераклад вядомай цоеўскай песьні я ахвярую Сяргею Скрабцу, які каторы дзень трымае ў вязьніцы галадоўку.

(c) balachon

ЗЯЗЮЛЯ
Песьняў дагэтуль няствораных, колькі?
Парай, зязюля, як сьлед:
месьцічам мне быць ці жыць на хутары,
крыцай ляжаць ці азараць сусьвет?
Сусьвет.

Сонца маё – вачэй не хавай,
Зірні, я сьціснуў далонь у кулак,
І даўшы мне порах, рады дай,
Што й як…

Хто памкне дарогаю самотнікаў?
Волаты адважныя
на нажы ўскіпелі ў полі ў баях.
Мала хто, унікнуўшы бяспамяцтва,
З розумам ясным здольны цярэбіць шлях.
Той шлях.

Сонца маё – вачэй не хавай,
Зірні, я сьціснуў далонь у кулак,
І даўшы мне порах, рады дай,
Што й як…

А дзе ж ты цяпер, воля вольная?
У якіх краях золак залаты вітаеш і з кім?
Хораша з табой, ды кепска безь цябе,
голаў свой ды плечы шматпакутныя пад кій,
пад кій.

Сонца маё – вачэй не хавай,
Зірні, я сьціснуў далонь у кулак,
І даўшы мне порах, рады дай,
Што й як…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *