Коцiк-шарсцейка мурчыць.
Мяне дамоў заве, будзiць.
Ад журбы жужаўскай галава гудзiць.
Яе зараз пiлiць будзем.
Ад самай зямелькi выражам,
Каранi нафтаю пачастуем,
Бо будзе выпадак, у вырай вырадкаў
Безназоўных iзноў здзьмуе
Ветрыкам цi ганарлiваю вадою,
Вось i атрымаецца безназоўнасць.
А дагэтуль поўнач усыпляе журбою.
I чуецца маёй роднай мовы моўнасць.
Браточкi мае родныя! Даражэнькiя мае выпадкi! Братэрствуя з вамi, нiяк не спадзяваў ся ў дабрабыце i радасцi. Але ж наадварот шмат пакутаў сьцярпеў – дык яны i не былi iмi! Затое ж зараз усхваляваны я адчуццём суайчыннасцi з усiм, усялякiм, усямоўным… i гэтак – далей мне чаго-небудзь, суайчыннiк мой, пайдзьмо разам! Бу-да-ваць.
06.2000