Нутраная яранга сваім убраннем дзівіла неусушаннага спадарожніка. Так што ў яго не было альтэрнатывы не зайсці ў яе — гэтак бывае.
Там стаяла котка па імі коніка, супавы набор і іншыя аксэсуары, неабходныя для. Існаванне ярангі вызначалася быццём яе карыстальніка, ці ня так? Як толькі ён выходзіў на лінію, яранга аддавалася прыпадабленню чароўнай сутнасці з сустрэчнымі. З кожным стрэтым тварам аддавалася, з кожным не стрэтым творцам аддавалася.
Там сядзела мышка па імі котыка, кластэр ды іншыя аксэсуары, не абыходжаныя па-за. Сон ярангі парушаўся толькі плынню яе ж думак, ці ня так? Як толькі думкі выходзілі на фінішную перпэндыкулярную, яранга ўяўляла сябе гіппаппаттаммам, або, скажам, фунікулёрам. А ў падоўжным разрэзе дык і наогул страх думаць, што яна думала аб усім.
Там ляжала птушачка па імі пстрычка, корм для рыбок і іншыя аксэсуары, абыйдзеныя ўсімі падсвядомымі пасля. Выгляд ярангі парушаўся толькі люстраным адбіццём яе падсонечнага дарма, ці ня так? Як толькі выгляд яе парушаўся, яранга брала сябе ў рукі і за валасы ўсіх выходных, шманала іх па першым класе, выломлівала недавыломленыя канечнасці і каханне, каханне вакол квітнела на манетах. А ў кожнай манеце, як ведама, таксама складзеная сіла волі.
Увогуле, чаго толькі не было ў той яранзе! Вось толькі буронкі там не было. А дарма. Даўно ж ведама, што вачамі буронкі глаголе ісціна.
Интересно пишешь.