на правох рэклямы

Несур'езна буду зараз казаць. Бо як казаў некалі мой дзед сівы барадзед, на кождую хоцьку бываюць разахвоцькі. Дык нейкія дзіўныя імёны ў сучасных груш, скажу я вам! Ну ды й бог з ёй, з хроснай Серафімай Паўлаўнай, здаецца, ды бог з ім, з Ігарам, які guide яго ня возьме! Але ж не — трэба й тут па парадку вось вам усё распавядаць, жывеш жывеш а вакол цябе таленты дарогу лістамі ўсейваюць, ідэалаў постмадэрнісцкіх трымацца…

Ну і добра, будзем тады па парадку трымацца постмадэрнісцкіх ідэалаў, раз так просіце мяне, нізка падаеце. Карацей кажучы, шкуцянка.

Але ж раз вы нічога не разумееце ўсё роўна, што я вам усвядомлена, мэтанакіравана і прэвентыўна даводжу! Таму наўпрост рэклямаваць буду вам гэтую кніжку, бо здабыў я яе шляхам цяжкім, падпольным-канцэртным і нон-канфарміцкім. Якую здабыў я нават з аўтографам з цяпла, канверта і гомельскіх нетраў абалахонаўленых. І дзе была яна наўмысна шмат часу схаваная, утойвалася і адлежвалася. І ВОСЬ ВЫЙШЛА — І ДАЙШЛА — І ЧЫТАЙМА ЁСЬЦЬ!

Клічуць яе Імя грушы, выдаў яе Логвінаў І.П. тыдняў пару таму, аўтар яе Балахонаў Сяргей, ён жа і пісьменнік увогуле. І усё бы нічога, можа й чытаць я гэтую кніжку нават не распачаў, калі б сваімі вачамі не пабачыў, як ён зласліва і невуцка аб вялікай і вечнай працы ўсіх славян і народаў здзекуецца, нічога святога няма, постмадэрністы праклятыя!

Так і кажа: «Пацеха зь меха. Шкуцянка твае «Слова пра паход Ігараў», браце, шкуцянка, і болей няма чаго!»

А яшчэ яму там нейкая гарна дзяўчына мабыць дыфірамбаў напісала, маці даражэнькія! Вось так жывеш жывеш, а вакол цябе таленты шляхі ўсе лістамі паўсейваюць. Эх. Купляйма беларускае. Жыве Груша! Пайшоў далей чытаць :)


Сур'езна замовіць кнігу есць магчымасць на knihi.net ці у гэтага самага балахоністага з 'аў :)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *